Януш ОНЫШКЕВИЧ, вице-президент Европейского парламента
Письмо-приветствие в честь инаугурации E.H.U. International

Vilnius, Lithuania, Thursday, June 9, 2005


Вельмішаноўны Спадар Рэктар Анатоль Міхайлаў,

Шаноўнае Спадарства,

Дарагія сябры,

На пачатку майго ліста я хацеў бы папрасіць у Вас прабачэньня за сваю адсутнасьць на інаўгурацыйнай канфэрэнцыі E.H.U. International. Інтэнсыўнае жыцьцё Эўрапейскага Парлямэнту, на жаль, рэдка дазваляе раптоўна зьмяняць пляны.

Я хацеў бы павіншаваць Вас з адкрыцьцём E.H.U. International, папярэднік якога, Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт, быў базай свабоды думкі ў краіне пад татальным уціскам. Я меў магчымасьць сустракаць студэнтаў ЭГУ й быў уражаны іх інтэлектуальным патэнцыялам ды ўзроўнем ведаў.

Я пільна сачыў за лёсам ЭГУ, за лёсам студэнтаў, якія прагнулі атрымаць пажаданую адукацыю, якія марылі аб лепшай будучыні з шырокімі магчымасьцямі ва ўласнай краіне. Сапраўды, ня можа быць нічога больш ганебнага за абмяжоўваньне свабоды выбару адукацыі, і нічога больш саромнага чым імкненьне зьняволіць розумы маладога пакаленьня. Ня можа быць нічога больш жорсткага за марнаваньне патэнцыялу сваіх людзей. Цяжка ўявіць сабе што некалі квітнеючы да паважаны ўнівэрсытэт падзяліў лёс сваіх студэнтаў шукаючы прытулку за мяжой.

Рашэньне летувіскіх уладаў даць прытулак унівэрсытэту заслугоўвае пашаны ды пацьвярджае цьвёрдую прыхільнасьць Летувы да каштоўнасьцяў дэмакратыі й свабоды адукацыі. Гэтая магчымасьць створыць шанец для E.H.U. International працягваць сваю важную ролю ў выкладаньні маладым беларусам праўды й аб’ектыўных ведаў у адпаведнасьці з Эўрапейскімі стандартамі.

Беларускаму народу неабходныя добра адукаваныя маладыя людзі, якія прынясуць ды будуць узгадоўваць дэмакратыю ў Беларусі, каб ім ніколі не было сорамна за краіну, якую яны збудавалі для сваіх дзяцей. Я спадзяюся, што E.H.U. International будзе працягваць разьвіваць беларускую навуку, культуру ды мову, выхоўваючы такім чынам срапраўдную беларускую нацыянальную эліту.

Дазвольце мне запэўніць Вас, Вельмішаноўны Спадар Рэктар, што высілкі майго офісу заўсёды будуць накіраваныя на разьвіцьцё свабоды адукацыі, што ёсьць неадлучнай часткай дэмакратыі ды адной з рысаў сапраўдных дэмакратычных дзяржаваў.

З найвялікшай павагай,
Януш Анышкевіч